02 БЕЛ

Рэсурс па падрыхтоўцы да цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове. У 2016/2017 навучальным годзе 7 чалавек (карыстальнікі курса) змаглі атрымаць на цэнтралізаваным тэставанні 100 балаў! Паводле звестак Рэспубліканскага інстытуту кантролю ведаў на ЦТ у 2017 годзе выпускнікамі ўстаноў сярэдняй адукацыі было атрымана 32 стобальных выніка.
39,99 руб.

Беларуская мова для ЦТ

Дадзены рэсурс дапаможа ўсебакова падрыхтавацца да здачы цэнтралізаванага тэставання па беларускай мове. Курс складаецца з розных тэм, якія змяшчаюць адпаведныя тэсты (комлексныя, тэматычныя, на ўзор тэстаў РТ і ЦТ папярэдніх гадоў). Заданні змяшчаюць каментары да адказаў, што дазваляе самастойна ўдасканальваць і правяраць свае веды. На выкананне тэстаў даецца некалькі спроб, пры гэтым кожны раз варыянты адказаў перастаўляюцца месцам, што дае магчымасць чарговы раз выканаць заданне правільна з улікам сваіх папярэдніх недахопаў. Матэрыялы па беларускай мове пастаянна абнаўляюцца і дапаўняюцца з улікам змен узроўню складанасці заданняў цэнтралізаванага тэставання. Курс утрымлівае розныя тыпы пытанняў і падказкі настаўнікаў, якія дазваляюць выпрацаваць алгарытм разважанняў у праблемных сітуацыях.

Падобная сістэма падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэставання апрабавана вучнямі Ліцэя БДУ і наведвальнікамі падрыхтоўчых курсаў Вячэрняга Ліцэя і даказала сваю эфектыўнасць: навучэнцы, якія дадаткова выкарыстоўваюць матэрыялы курса, атрымліваюць на цэнтралізаваным тэставанні значна вышэйшы сярэдні бал у параўнанні з тымі, хто не карыстаецца дадзеным курсам. У 2016/2017 навучальным годзе 7 чалавек (карыстальнікі курса) змаглі атрымаць на цэнтралізаваным тэставанні 100 балаў. Паводле звестак Рэспубліканскага інстытуту кантролю ведаў на ЦТ у 2017 годзе выпускнікамі ўстаноў сярэдняй адукацыі ўсяго было атрымана толькі 32 стобальных вынікі па беларускай мове.

Распрацавала электронны рэсурс настаўнік беларускай мовы вышэйшай катэгорыі Краўцэвіч Наталля Янісаўна, якая штогод рыхтуе вучняў, якія атрымліваюць 100 балаў на цэнтралізаваным тэсціраванні.

 

 

Примечание: Доступ к данному электронному ресурсу предоставляется сроком на 1 календарный год с момента приобретения.
Электронные ресурсы предназначены для самостоятельного изучения и не предполагают постоянной обратной связи в ходе обучения.

Вы смотрели